210032, г. Витебск, ул. Чкалова, д.32, кор. 7
8(0212) 68-36-90 (приемная)
RU / BY / EN

Контактные данные

210032, г. Витебск, ул. Чкалова, д.32, кор. 7
8(0212) 68-36-90 (приемная) gymn8@pervroo-vitebsk.gov.by
Введите минимум 3 символа
вернуться назад

Прымаем гасцей з курсаў ІРА!

Сёння наша гімназія гасцінна расчыніла дзверы для настаўнікаў беларускай мовы - слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Сустрэча атрымалася насычанай і змястоўнай.

🗺 Першым пунктам маршруту стала аглядная экскурсія па гімназіі пад кіраўніцтвам Галіны Людвігаўны Яхнавец. Юныя экскурсаводы на беларускай мове прадставілі лакацыі нашай установы.

👩‍🏫 Вера Мікалаеўна Судакова расказала пра арганізацыю Дня беларускай мовы, прадставіла праект «Віцебск знаёмы і незнаёмы». Асобна прагучала тэма челенжа «Белорусы не говорят. Беларусы кажуць», а таксама паэтычны батл «Вянок роднай мовы». Усё гэта — напрамкі, па якіх працуюць вучні нашай гімназіі.

📖 Любоў Яўгенаўна Лукашэнка раскрыла тэмы "Выхаваўчы патэнцыял літаратуры на прыкладзе малавядомых твораў беларускіх аўтараў".

🎭 Алена Міхайлаўна Карасевіч правяла майстар-клас «Урок нiбы п'еса» і прадставіла калейдаскоп метадычных ідэй.

Дзякуй калегам за абмен вопытам і натхняльную атмасферу! 💫